формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

Формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

26.2. Формы і віды пазакласных заняткаў па беларускай літаратуры

Сучаснай методыкай распрацаваны разнастайныя формы і віды пазакласнай працы па беларускай літаратуры. Настаўнікам добра вядомы метадычныя дапаможнікі В. Ляшук па пазакласным чытанні, літаратурных гутарках, літаратурным краязнаўстве, М. Яфімавай па літаратурных вечарах, творчы вопыт А. Белакоза, І. Рабкова, В. Туркевіча, У. Урбановіча, матэрыялы з часопісаў, зборнікі літаратурных гульняў і віктарын.

Выбіраючы пэўную форму ці від пазакласных заняткаў, настаўнік павінен арыентавацца на колькасць удзельнікаў і патрабаванні да часу правядзення. Формы і віды пазакласнай працы наступныя:

формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть картинку формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Картинка про формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

Кожная форма і від маюць сваю спецыфіку:

Па колькасці ўдзельнікаў

Па часе правядзення

1. Пастаянная − кіраўніцтва пазакласным чытаннем.

Цыклічная − праца гурткоў, музеяў, клубаў.

а) правядзенне літаратурных свят, прадметнага тыдня, вечароў, ранішнікаў, экскурсій, канферэнцый, дыспутаў, віктарын, конкурсаў, міні-алімпіяд і інш.;

б) выданне альманахаў, часопісаў, газет; напісанне дакладаў, рэфератаў, сачыненняў, водзываў, рэцэнзій, нарысаў, заметак.

Заданні для абмеркавання на практычных занятках

(па тэме “Методыка правядзення ўрокаў пазакласнага чытання”)

1. Падрыхтуйцеся да абмеркавання наступных пытанняў:

— віды ўрокаў пазакласнага чытання;

— арганізацыя чытання твораў для ўрокаў пазакласнага чытання;

— методыка правядзення ўрокаў пазакласнага чытання.

2. Прааналізуйце спісы пазакласнага чытання, пададзеныя ў праграмах. Адзначце іх станоўчыя і адмоўныя бакі.

3. Распрацуйце ўрок пазакласнага чытання па адным з твораў, прапанаваных праграмай.

Спіс літаратуры

Источник

ДАПРОФІЛЬНАЯ ПАДРЫХТОЎКА ВУЧНЯЎ ПРЫ АРГАНІЗАЦЫІ ПАЗАКЛАСНАЙ РАБОТЫ

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г. Клічава»

ДАПРОФІЛЬНАЯ ПАДРЫХТОЎКА ВУЧНЯЎ

НА ІІ СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

ПРЫ АРГАНІЗАЦЫІ ПАЗАКЛАСНАЙ РАБОТЫ

ПА ВУЧЭБНЫМ ПРАДМЕТАМ

БЕЛАРУСКАЯ МОВА” І “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(Асаблівасці арганізацыі прадметнага тыдня ў старэйшых класах)

настаўніцы беларускай мовы і

Петрусёвай Ганны Леанідаўны

ДАПРОФІЛЬНАЯ ПАДРЫХТОЎКА ВУЧНЯЎ

НА ІІ СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

ПРЫ АРГАНІЗАЦЫІ ПАЗАКЛАСНАЙ РАБОТЫ ПА ВУЧЭБНЫМ ПРАДМЕТАМ

БЕЛАРУСКАЯ МОВА” І “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(Асаблівасці арганізацыі прадметнага тыдня ў старэйшых класах)

На працягу многіх гадоў задачы дапрофільнай падрыхтоўкі школьнікаў ў большай ступені вырашалі інвацыйныя адукацыйныя ўстановы : ліцэі, гімназіі. Аднак, як паказала практыка, выяўленню цікавасці і здольнасцяў вучняў да таго ці іншага профілю (прафесіі) і развіццѐ навыкаў і ўменняў практычнага выкарыстання ведаў у дадзенай сферы дзейнасці дасягаецца і на ўроках у звычайнай агульнаадукацыйнай школе шляхам выкарыстання ў рабоце сучасных развіваючых тэхналогій, а таксама на пазакласных мерапрыемствах.

Дапрофільная падрыхтоўка і прафарыентацыйная работа з’яўляюцца абавязковым падрыхтоўчым этапам прафілізацыі, які арыентаваны на:
— выяўленне інтарэсаў і схільнасцей вучняў;
— аказанне псіхолага-педагагічнай дапамогі навучэнцам ў выбары профілю адукацыі;
-развіццё шырокага спектру пазнавальных інтарэсаў і пазнавальнай актыўнасці;
-фарміраванне здольнасці прымаць ўсвядомленае рашэнне аб выбары далейшага напрамка адукацыі.

Сучасная адукацыйная практыка прапануе шмат форм арганізацыі пазакласнай работы з вучням i :

Але найбольш актуальнымі з’яўляюцца такія формы, якія не толькі даюць дадатковую інфармацыю, але і падахвочваюць вучняў да эўрыстычнага пошуку, што дазваляе кароткачасовую цікавасць перавясці ў доўгачасовую, ўстойлівую. Разавыя школьныя мерапрыемствы па вучэбных прадметах стымулююць цікавасць, у асноўным, у паспяховых навучэнцаў. Як жа павысіць імкненне да вывучэння агульнаадукацыйных прадметаў у дзяцей з сярэднім узроўнем паспяховасці, матываваць іх да павышэння планкі ведаў, развіцця эрудыцыі?

Адзін з варыянтаў вырашэння гэтай задачы – арганізацыя і правядзенне тэматычных ці прадметных тыдняў як комплекснай мадэлі пазакласнай работы.

Прадметны тыдзень – гэта комплекс тэматычна узаемазвязаных мерапрыемстваў, якія накіраваны на развіццё пазнавальных уменняў і творчых здольнасцей навучэнцаў, павышэнне іх эрудыцыі і пашырэнне кругагляду.

Асноўныя задачы арганізацыі тэматычных тыдняў:

прыцягненне вучняў да творчай дзейнасці, павышэнне цікавасці да вывучэння агульнаадукацыйных прадметаў;

выяўленне высокаматываваных навучэнцаў, гатовых да далейшай прадуктыўнай працы над даследчымі праектамі;

удасканаленне прафесійнага майстэрства педагогаў.

Адной з умоў арганізацыі прадметнага тыдня з’яўляецца прымяненне дыферэнцыраванага падыходу з мэтай прыцягнення навучэнцаў з рознымі магчымасцямі. Матэрыялы віктарын і конкурсаў павінны быць даступнымі для ўсіх школьнікаў, каб кожны мог прыняць удзел у большасці запланаваных мерапрыемстваў. Толькі асобныя фрагменты тыдня (алімпіяды, канферэнцыі) могуць вылучаць высокаматываваных дзяцей. Трэба памятаць, што прадметны тыдзень, акрамя павышэння рэйтынгу вучэбнай дысцыпліны, мае вялікі выхаваўчы патэнцыял.

Падрыхтоўка да тыдня пачынаецца задоўга да яго правядзення з утварэння творчай групы, адказнай за складанне плану тыдня і арганізацыю ўсіх творчых спраў.

Сама падрыхтоўка ўключае наступнныя этапы:

адбор конкурсных заданняў;

складанне ўмоў для правядзення ўсіх мерапрыемстваў тыдня;

упрыгожванне школы і інфармацыйнае забеспячэнне.

За некалькі дзён да тыдня вывешваецца аб’ява для дзяцей і бацькоў, у якой указваецца час правядзення, змест мерапрыемстваў і добрыя пажаданні. Гэта стварае радасны настрой чакання свята і з’яўляецца яшчэ адным матывам для падрыхтоўкі да ўдзелу ў ім.

Неабходна надать належную ўвагу і знешняму афармленню тыдня, каб ва ўсім адчувалася атмасфера святочнасці, урачыстасці.

Афіцыйнае завяршэнне тыдня прыпадае на пятніцу, калі на агульнашкольнай лінейцы падводзяцца вынікі, узнагароджваюцца пераможцы. Але не застаецца без увагі шосты школьны дзень. У суботу абавязкова праводзяцца тэматычныя вечарыны і падвячоркі, якія працягваюць тэму тыдня. Гэты дзень больш свабодны для праяўлення творчасці. Для навучэнцаў прадметны тыдзень – гэта дадатковы стымул вучэння.

Акрамя ўдзелу ў прадметным тыдні, у рамках выканання планаў выхаваўчай работы праводзяцца класныя і інфармацыйныя гадзіны, накіраваныя на выхаванне жадання вывучаць беларускую мову. Формы правядзення могуць быць розныя:

конкурс “У свеце казак”,

конкурс-падарожжа па краіне Арфаграфіі,

паэтычнае свята (конкурс вершаў на пэўную тэму),

народныя святы: Калядкі, Масленіца,

Дзень беларускай пісьменнасці і іншыя.

Усе гэтыя мерапрыемствы спрыяюць узросту жадання вучняў вывучаць беларускую мову, а таксама вырашаюць некаторыя задачы дапрофільнай падрыхтоўкі школьнікаў.

Источник

Пазакласнае мерапрыемства “ВАНДРОЎКА ПА РОДНЫМ КРАІ”(5-6 класс)

ВАНДРОЎКА ПА РОДНЫМ КРАІ”

( у форме гульні “Што?Дзе?Калі?”)

Настаўнiк беларскай мовы і літ : Паршэва Алена

У гульні ўдзельнічаюць 2 каманды.Удзельнікі рассажваюцца вакол сталоў. Вядучы паказвае, што каманды выпраўляюцца ў незвычайнае, віртуальнае падарожжа па Беларусі. Не выходзячы з класа, усе прысутныя змогуць павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі, а заадно і пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі гульні ведаюць родную краіну. Пытанні і заданні падарожжа будуць тычыцца самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі: яе мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі

Для ацэнкі ведаў вучняў выбіраецца журы з ліку вучняў і настаўнікаў.

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка.

Гэтак цудоўна сказаў пра нашу мову Уладзімір Дубоўка. Без нашай мовы не

было б і нас, беларусаў, як нацыі, без яе не адбылася б і сённяшняя гульня.

Першы конкурс ” Размінка” дапаможа камандам сабрацца на гульню і праверыць іх уменне лагічна мысліць.(каманды атрымліваюць лісты з пытаннямі, пасля абмеркавання запісваюць праывільныя адказы)

І ТУР “РАЗМІНКА” (за кожны правільны адказ 1 бал)

1 Хто гаворыць на ўсіх мовах?(Язык)

2 Стаяла хата,а ў хаце было сем акенцаў, а на кожным акенцы сядзела сем

кошак, а ў кожнай кошкі было па сем кацянят. Увайшоў і я ў хату, і маіх было

дзве нагі. Колькі ўсіх было ног. (Дзве нагі, бо ў катоў лапы.)

3 Запалілі чатыры свечкі, адну патушылі, колькі засталося?( Адна,астатнiя згарэлi)

4 Пералічыце пяць дзен па парадку, не называючы чыслаў і назваў дзен.

.5. Сядзяць у крузе чатыры кошкі, супраць кожнай кошкі па тры. Колькі было разам? (Чатыры)

6 Які год цягнецца адзін дзень? (Новы год)

дэфармаваным тэкстам. Спадзяюся,што нашы ўдзельнікі- граматныя людзі,

пагэтаму змогуць выправіць памылкі ў тэксце.

Заданне першай камандзе

1 Дяўчынкі співалі вісёлую песенку. 2.У раке ваділісь ракі. 3.Дзедуля аччыніў

дзьверы. 4 Міша звярнуўся с прозьбай. 5.Вучні сустрэлісь с гіелагам.

Заданне другой камандзе

Друшба- велікая сіла. Бес друшбы чалавеку цяшка жыць. І у нешчасці і у

радасці бес дружбы чалавеку нельга быць.Шануйце деці дружбу,

аберагайце прас усё жыцё.

3 тур” ЧАЦВЁРТЫ ЛІШНІ”

Вядучы. Знайдзіце ў шэрагу слоў “лішняе” і патлумачце, чым яно

адрозніваецца ад астатніх. За кожны правільны адказ атрымаеце 2 балы.

3 Флексія, прфікс, постфікс,прыстаўка.

4 Дуб, асіна, елка,бяроза

4 тур “Конкурс капітанаў”

Вядучы. Капітаны атрымліваюць заданне суаднесці слова і часціну мовы.

Звернемся да залатога фонду нашай мовы, да тых адзінак, якія называюць

залацінкамі народнай мудрасці. Гэта народныя песні, песні, якія робяць нашу мову

яркай, каларытная. Пявучай. Мы выкарыстоўваем іх у жыцці, у радасці і горы, аднак

ці заўсёды мы добра іх ведаем? Высветлім, што вы ведаеце пра гэтае моўнае

V тур “Ці ведаеш ты беларускія песні? ”( 1 бал за кожны правільны адказ)

У дадзеныя радкі песень уставіць прапушчанае слова:

1 “Саўка ды Грышка ладзілі ………….”

2 “Ох і сеяла Ульяніца ……………..”

4 “Бывайце здаровы, жывіце …………….”

5 “Купалінка,Купалінка, цёмная …………”

6 “Радзіма мая дарагая, ты ў шчасці жаданым …

7 “У суботу Янка ехаў ля ………….”

8 “Каб любіць Беларусь нашу…………..”

9 “Сёння ў нашай хаце ………….”

Настаўнік. Вось і закончылася наша гульня.. Спадзяюся, што вам мерапрыемства спадабалася, вы ўспомнілі, а можа, і даведаліся нешта новае пра нашу Беларусь. Я жадаю, каб усе былі шчаслівыя, любілі і аберагалі нашу краіну.

Я радасць сваю не стрымаю –

І песня ўзлятае сама:

Мне лепей ад роднага краю

Нічога на свеце няма. Алесь Бачыла

формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть картинку формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Картинка про формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

Курс повышения квалификации

Дистанционное обучение как современный формат преподавания

формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть картинку формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Картинка про формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

Курс повышения квалификации

Педагог дополнительного образования: современные подходы к профессиональной деятельности

формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть картинку формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Картинка про формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

Курс повышения квалификации

Скоростное чтение

Ищем педагогов в команду «Инфоурок»

формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть картинку формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Картинка про формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

Номер материала: ДБ-1141954

Не нашли то что искали?

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

Безлимитный доступ к занятиям с онлайн-репетиторами

Выгоднее, чем оплачивать каждое занятие отдельно

формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть картинку формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Картинка про формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть картинку формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Картинка про формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

Минобрнауки планирует учредить стипендию для студентов-философов

Время чтения: 2 минуты

формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть картинку формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Картинка про формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

Службы примирения появятся в каждой школе Москвы до конца учебного года

Время чтения: 1 минута

формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть картинку формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Картинка про формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

Путин поручил не считать выплаты за классное руководство в средней зарплате

Время чтения: 1 минута

формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть картинку формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Картинка про формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

Учителям предлагают 1,5 миллиона рублей за переезд в Златоуст

Время чтения: 1 минута

формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть картинку формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Картинка про формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

Когда дети начинают шутить

Время чтения: 2 минуты

формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть картинку формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Картинка про формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

Детский омбудсмен предложила обучать педагогов мотивированию учащихся

Время чтения: 1 минута

Подарочные сертификаты

Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.

Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.

Источник

Формы пазакласнай працы на ўроках беларускай мовы ў пачатковай школе

Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

РубрикаПедагогика
Видкурсовая работа
Языкбелорусский
Дата добавления01.01.2014
Размер файла43,1 K

формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Смотреть картинку формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Картинка про формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры. Фото формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Пазакласная дзейнасць вучняў дае настаўніку дадатковую магчымасць выхоўваць у іх сталую патрэбу чытаць, каб харашэць душой, развіваць свой густ, пашыраць літаратурны і агульны кругагляд, выпрацоўваць культуру працы з кнігай.

Пазакласная праца адрозніваецца ад урокаў у першую чаргу тым, што яна заснавана на прынцыпе добраахвотнасці. Вучань займаецца тым, што яго прываблівае, што падабаецца найбольш. Цікавасць з’яўляецца актыўным стымулам у пазакласнай дзейнасці школьнікаў. Яна выклікае эмацыянальны ўздым, энтузіязм Ї фактары, якія садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці навучання і выхавання.

У аснове пазакласных заняткаў ляжыць самадзейнасць вучняў. Таму тут ярчэй выяўляюцца асоба школьніка, яго інтарэсы, схільнасці, яго ўнутраны свет, маральныя і эстэтычныя ідэалы. На занятках гуртка, на экскурсіі ці ў паходзе, пры падрыхтоўцы вечарыны, канферэнцыі, дыспуту ствараюцца новыя своеасаблівыя калектывы, якія аб’ядноўваюць вучняў розных класаў адной ці некалькіх паралеляў на аснове агульных інтарэсаў. Настаўнік можа больш плённа ўплываць на выхаванца як сваёй асобай, так і мастацкім словам. Мэтанакіраванае выкарыстанне літаратуры для выхавання запраграміраваных якасцей асобы на пазакласных занятках адбываецца пры спрыяльных умовах.

Пазакласная праца па беларускай мове ставіць за мэту:

падтрымліваць цікавасць да беларускай літаратуры як да вучэбнага прадмета і як да духоўнага здабытку народа;

фарміраваць нацыянальна свядомую асобу, яе менталітэт;

развіваць моўную культуру, пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд вучняў.

Пазакласная праца па мове мае свае задачы:

дапоўніць, паглыбіць веды, уменні і навыкі вучняў па мове, атрыманыя на уроках;

навучыць дзяцей самастойна працаваць з кнігай, з даведачнай літаратурай па мове;

развіваць творчыя здольнасці вучняў;

узбагачаць слоўнікавы запас школьнікаў;

выхоўваць пашану да роднага слова, жаданне карыстацца ім у паўсядзённым жыцці.

Апрача агульнадыдактычных, пазакласная праца мае спецыфічныя прынцыпы арганізацыі. Яны наступныя:

1. У адрозненне ад класных заняткаў, якія маюць абавязковы характар, у пазакласных мерапрыемствах дзеці ўдзельнічаюць не дзеля адзнакі, а з-за жадання пазнаць цікавае, невядомае. Таму адзін з асноўных прынцыпаў пазакласнай працы Ї яе добраахвотнасць. Вучні могуць прыйсці, напрыклад, на першае пасяджэнне гуртка па мове, кіруючыся рознымі матывамі: адны цікавяцца моўнымі праблемамі, другія запішуцца ў гурток, аддаючы пашану любімаму настаўніку, трэці прыйдзе з-за цікаўнасці, “за кампанію”. Задача ж настаўніка заключаецца ў тым, каб, захоўваючы прынцып добраахвотнасці, з’яднаць гурткоўцаў, аб’яднаць іх жаданнем зведаць нязведанае, пастаянна падтрымліваючы цікавасць да заняткаў.

2. Прынцып узаемасувязі класных і пазакласных заняткаў. Пазакласныя заняткі могуць быць разнастайныя па форме і змесце, аднак у любым выпадку іх нельга разглядаць як дадатковыя для працы са слаба падрыхтаванымі вучнямі. Метады і прыёмы гэтых заняткаў не павінны капіраваць працу настаўніка з вучнямі на звычайным, традыцыйным уроку. Непажадана, каб пазакласныя заняткі мелі толькі характар гульні, беспрадметнага захаплення. У аснове пазакласнай дзейнасці павінен ляжаць прадуманы, багаты змест, захавана паслядоўнасць правядзення, пэўная сістэма ведаў па мове ў тым альбо іншым аспекце.

3. У арганізацыі пазакласнай працы па беларускай належснае месца павінна быць адведзена прынцыпу займальнасці. А. С. Макаранка пісаў: “У дзіцячым узросце гульня Ї гэта норма, і дзіця павінна заўсёды гуляць, нават калі яно занята сур’ёзнай справай” [2, с. 59].

Разам з тым прынцып займальнасці не павінен быць дамінуючым. Звесці пазакласную працу да гульні, да выключна займальных мерапрыемстваў азначае звузіць задачы і мэты пазакласнай працы. Нестандартнасць заданняў, яркі, запамінальны характар мерапрыемстваў павінны працаваць на асноўную, мэту: развіваць моўную культуру, выхоўваць пашану да беларускай мовы як візітнай карткі народа, яго духоўнага скарбу.

Пазакласная праца па мове павінна насіць адметны, нацыянальны характар. Беларуская мова, маючы агульныя карані з іншымі славянскімі мовамі, Ї самабытная, самастойная. Пазакласная праца Ї нацыянальная па форме і змесце Ї здольная дапамагчы спасцігнуць душу беларускага народа праз яго мову, культуру, выхаваць не Івана-няпомніка, а беларуса як носьбіта нацыянальнай ідэі, з пачуццём уласнай і нацыянальнай годнасці, з паважлівым стаўленнем да свайго і іншых народаў. “Нятворчае стаўленне да рэкамендацый рускіх метадыстаў, арганізатараў пазакласнай працы, простае капіраванне гуртковых заняткаў, вечароў, вусных часопісаў, тыдняў беларускай мовы, распрацаваных на рускім лінгвістычным матэрыяле, не можа выявіць адметнасці і прыгажосці беларускай мовы, а тым больш прывіць пачуццё гордасці за духоўную культуру беларусаў” [3, с. 259].

Але, на жаль, мала грунтоўных метадычных распрацовак па пазакласнай працы па беларускай мове. Распрацаваны толькі асобныя моманты гэтай працы такімі метадыстамі як, А. Руцкай [4], Н. Шамоўская [5], В. Пачаловіч, М. Падгайскім і іншымі.

Мэта курсавой работы Ї раскрыць формы пазакласнай працы на ўроках беларускай мовы ў пачатковай школе.

Мэтай прадугледжана вырашэнне наступных задач:

раскрыць пазакласную працу як частку навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе;

вызначыць формы пазакласнай працы па беларускай мове ў пачатковай школе;

ахарактарызаваць формы пазакласнай працы па беларускай мове ў пачатковай школе.

1. ПАЗАКЛАСНАЯ ПРАЦА Ї АРГАНІЧНАЯ ЧАСТКА НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ Ў ШКОЛЕ

Адным з асноўных напрамкаў літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца стварэнне гуманістычнай сістэмы навучання і выхавання з асобасна арыентаваным падыходам. Пазакласная праца якраз і дапамагае забяспечыць гэты напрамак і істотна дапаўняе ўрокі беларускай мовы, замацоўвае і пашырае тыя веды, якія атрыманы на ўроках. Яна дазваляе вучням больш грунтоўна і дасканала засвойваць матэрыял па літаратуры. Каб сістэматызаваць і сканцэнтраваць у патрэбных кірунках працу, неабходна, па-першае, на пачатку навучальнага года стварыць творчую групу з зацікаўленых літаратурай вучняў. Па-другое, распрацаваць канкрэтныя задачы дзейнасці, галоўнымі кірункамі якой з’яўляюцца:

* паглыбленне ведаў па беларускай літаратуры;

* выпрацоўка камунікатыўных уменняў і навыкаў;

* развіццё пошукавай і даследчай работы вучняў.

Для развіцця інфармацыйна-пошукавых і арганізатарскіх здольнасцей прадугледжваюцца асобныя кірункі. Абапіраючыся на ўменні і навыкі, набытыя на ўроках, у пазакласнай рабоце плануецца іх значнае пашырэнне і ўдасканаленне. Вучні скіроўваюцца да:

* ажыццяўлення бібліяграфічнага пошуку, працы са слоўнікамі, даведнікамі, іншымі крыніцамі інфармацыі;

* складання рознага роду табліц, наглядных дапаможнікаў, ілюстравання, распрацоўкі і афармлення газет, вітрын, выстаў, куткоў;

* падрыхтоўкі мерапрыемстваў для школ, выступленняў перад бацькамі;

* інсцэніравання літаратурных твораў, паказу моўных сітуацыйных эцюдаў.

Але поспеху ад пазакласнай працы можна чакаць толькі тады, калі праводзіцца яна будзе з захаваннем агульнапрынятых умоў і патрабаванняў.

1. У першую чаргу трэба ўлічваць, што пазакласная праца праводзіцца для таго, каб замацаваць і паглыбіць той аб’ём ведаў, які вызначаны праграмай, а таксама дапоўніць цікавым, змястоўным матэрыялам, што пашырыць уяўленне пра сумежныя віды мастацтва, гісторыю і культуру.

Планаванне пазакласнай працы ажыццяўляецца наступным чынам:

ПЛАНАВАННЕ ПАЗАКЛАСНАЙ ПРАЦЫ

на аснове календара знамянальных дат і падзей

на аснове агульнага школьнага плана

4. Пазакласная праца, яе шматлікія формы даюць магчымасць кожнаму пабыць навідавоку. Праграма, сцэнар павінны будавацца на запланаванай і ў той жа час свабоднай дзейнасці, якая дае прастор для творчага самавыяўлення кожнага ўдзельніка ў разнастайных ролях і становішчах. Такі падыход дае відавочны выхаваўчы эфект: скіроўвае на сур’ёзнае стаўленне да ведаў, дапамагае адчуць сябе значнай часткай калектыву, згуртоўвае, развівае пачуццё адказнасці, свядомай дысцыпліны.

6. Усё, што праводзіцца ў рамках пазакласнай працы, павінна быць добра арганізавана, але не заарганізавана. Залішне строгі рэжым, калі ўся дзейнасць вучняў распісана па хвілінах, педагагічна рэгламентавана, калі ўсё загадзя і шматразова адрэпеціравана, часам ператварае жывую справу ў фармальнасць. Вучань ужо не думае пра тое, што і як ён гаворыць, робіць, дбаючы пра тое, каб не заблытацца, не забыцца сказаць патрэбную фразу. Справа перастае быць цікавай і ператвараецца ў нудны абавязак, звужаецца першапачаткова створанае прасторавае поле творчай справы, творчай самарэалізацыі.

Такім чынам, захаванне вышэйназваных умоў і патрабаванняў да правядзення пазакласнай працы робіць яе асабліва плённай.

2. ФОРМЫ ПАЗАКЛАСНАЙ ПРАЦЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ

Сучаснай методыкай распрацаваны разнастайныя формы і віды пазакласнай працы па беларускай мове.

Выбіраючы пэўную форму ці від пазакласных заняткаў, настаўнік павінен арыентавацца на колькасць удзельнікаў і патрабаванні да часу правядзення. Формы і віды пазакласнай працы наступныя:

ФОРМЫ ПА КОЛЬКАСЦІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ

ВІДЫ ПА ЧАСЕ ПРАВЯДЗЕННЯ

пазакласная праца беларускай мова

Па колькасці ўдзельнікаў:

1. Масавая, калі ў падрыхтоўку і само мерапрыемства (найчасцей свята, вечар, прадметны тыдзень) уключаецца шмат вучняў, не аб’яднаных стабільнымі калектывамі, класамі. Гэта могуць быць вучні розных узростаў.

3. Камерная, калі да падрыхтоўкі і правядзення падключаюцца вучні з розных класаў, але іх няшмат і толькі тыя, хто па-сапраўднаму цікавіцца вылучанай тэмай; кола ўдзельнікаў вельмі абмежаванае.

Па часе правядзення:

а) правядзенне моўных свят, прадметнага тыдня, вечароў, ранішнікаў, экскурсій, канферэнцый, дыспутаў, віктарын, конкурсаў, міні-алімпіяд і інш.;

б) выданне альманахаў, часопісаў, газет; напісанне дакладаў, рэфератаў, сачыненняў.

Для того каб пазакласныя заняткі былі і змястоўнымі, і цікавымі, настаўнікі пачатковых класаў шырока выкарыстоўваюць граматычныя задачы, вершы, казкі, апавяданні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, дыяфільмы, карціны, навочныя дапаможнікі, інсцэніроўкі, гульні і т. д. Пры гэтым выконваецца абавязковае правіла: матэрыял павінен выхоўваць, а рашэнне граматычных задач Ї развіваць кемлівасць вучняў.

Заняткі плануюцца ў нас такім чынам, каб тэмы іх адпавядалі ўтрыманню праграмнага матэрыяла, выкладанага на ўроку. Такі парадак уводзіцца ўжо з першых месяцаў навучання дзіцяці ў школе.

Кожная форма пазакласнай працы мае сваю спецыфіку.

2.1 Гурток як від пазакласнай працы

На сёння ў школе найбольш папулярнымі з’яўляюцца тры віда гурткоў:

* гурток роднай мовы;

Апошнім часам у школьную практыку пачалі ўваходзіць інтэграваныя гурткі. Накірункі іх працы могуць быць розныя: мова і літаратура, мова і тэатр, мова і жывапіс, мова і музыка, мова і рыторыка і інш.

Поспех любой працы залежыць ад прадуманасці яе ажыццяўлення, спланаванасці. Пазакласная праца ў дадзеным выпадку не выключэнне.

2.2 Гульня як від пазакласнай працы

Кожная з гульняў мае не адну, а некалькi мэтавых установак, i ўсе разам яны вырашаюць наступныя задачы: удасканаленне фанематычна-моўнага слыху, набыццё артыкуляцыйнай дасканаласці, трэніроўка моўнага апарату; вывучэнне суадносін вуснай i пісьмовай мовы, папярэджанне i выпраўленне арфаэпічных i арфаграфічных памылак, умацаванне графічных навыкаў; узбагачэнне слоўнага запасу, актывізацыя выкарыстання розных моўных сродкаў; самастойнае здабыванне ведаў, усведамленне складаных моўных з’яў праз назіранне i супастаўленне, абгрунтаванне i абагульненне; выпрацоўка дакладнай арыентацыі ў моўных з’явах, хуткай рэакцыі, трывалай звычкі трымаць напагатове свае веды i ўзбагачаць ix; развіццё лагічнага i вобразнага мыслення, памяці, кемлівасці; выхаванне павагi да мовы, увагі да слова, таварыскасці, адказнасці.

Пры выбары той ці іншай гульні можна кіравацца i больш канкрэтнымі мэтамі: набыць новыя веды па тэме, удакладніць, пашырыць i паглыбіць ix, разгледзець з’яву ў новым аспекце, звязаць новае з вядомым, узнавіць забытае, папярэдзіць забыванне i iнш.

Праводзячы гульні на выпрацоўку арфаграфічнай зоркасці, неабходна мець на ўвазе, што ёсць арфаграмы, звязаныя з вымаўленнем (напрыклад, гук у слабай пазіцыі), а таксама не звязаныя з вымаўленнем (злітнае i раздзельнае напісанне), i адпаведным чынам арганізаваць пазнавальную дзейнасць.

Дзелавітасць Ї неабходная рыса характару для кожнай асобы нашага вірлівага часу. Чалавек, які валодае ёю, звычайна арганізаваны i дакладны ў працы, умее пераадольваць цяжкасці i заўсёды дасягае пастаўленай мэты, знаходзіць рацыянальныя спосабы вырашэння праблем. Ён настойлівы, сур’ёзны, разважлівы. Без дзелавітасці, лідэрства сёння вельмі легка апынуцца на самай нізкай сацыяльнай ступені грамадства.

Першыя асновы дзелавітасці, як вядома, закладваюцца ў сям’і. Але зыходзячы з рэаліяў часу галоўную ролю ў вырашэнні гэтай праблемы, на нашу думку, павінна выконваць сучасная агульнаадукацыйная ўстанова. Як сказаў французскі пісьменнік Анры Барбюс, “школа Ї гэта майстэрня, дзе фарміруецца думка маладога пакалення, трэба моцна трымаць яе ў руках, калі не хочаш выпусціць з рук будучыню” [6, с. 47]. Такім чынам, наспела неабходнасць выхоўваць у вучняў дзелавітасць, якая дасягаецца перш за ўсё шляхам усебаковай сувязі навучання з жыццём.

Найбольш эфектыўны метад, які далучае школьнікаў да дзейнасці, спрыяе развіццю творчых здольнасцей i самастойнасці, Ї гэта ўвядзенне ў адукацыйны працэс сучаснай школы гульні. Tакi дыдактычны метад актывізуе асобу вучня: дае магчымасць стаць лідэрам, дапамагае запомніць значны аб’ём інфармацыі, наладзіць міжасобасныя стасункі з аднакласнікамі i настаўнікамі.

Моўная гульня Ї разнавіднасць асобасна-арыентаванай педагагічнай тэхналогіі, якая мае на мэце навучыць асобных школьнікаў ці ix групы прымаць рашэнне. Яе можна выкарыстоўваць у час выкладання асобных тэм па мове, а таксама у час тлумачэння i паўтарэння новага матэрыялу, абагульнення i сістэматызацыі, праверка i ацэнкі ведаў вучняў.

Прапанаваная педагагічная тэхналогія, як паказвае вопыт, цікавая не толькі для школьнікаў 1-4 класаў. Гуляць звычайна хочуць усе вучні, важна толькі ўлічыць ix узроставыя асаблівасці, правільна выбраць форму гульні i арганічна ўключыць яе ў структуру пазакласнай працы. Падрыхтоўка i правядзенне моўнай гульні ажыццяўляюцца ў чатыры этапы.

На першым этапе настаўнік знаёміць удзельнікаў з тэмай i мэтай гульні, канкрэтызуе, яга матэрыял плануецца вывучыць i замацаваць.

На другім этапе паведамляюцца агульныя правілы супрацоўніцтва, крытэрый ацэнкі навучальнай дзейнасці, рэгламент i размяркоўваюцца ролі.

На трэцім этапе вызначаюцца склад удзельнікаў каманд i заданнi з улікам схільнасцей i зацікаўленняў вучняў.

На чацвёртым этапе падагульняюцца атрыманыя веды i падводзяцца вынікi. Тут важна тактоўна даць агульную i персанальную ацэнку, звярнуць увагу на ўдалыя i слабыя рашэнні пэўных задач гульні. Пажадана заслухаць прапановы i самаацэнку вучняў, што дапаможа пазбегнуць недахопаў на іншых занятках.

У педагагічнай літаратуры paciйскix аўтараў гэтай дыдактычнай мадэлі (Г.П. Шчадравіцкі, А.Л. Ліфшыц, В.Ф. Камароў i iнш.) вызначаюцца розныя тыпы моўнай гульні: ролевыя, імітацыйныя, арганізацыйна-дзейнасныя.

Звычайна ў вучняў 1-4 класаў найбольшую цікавасць выклікаюць гульні-спаборніцтвы, дзякуючы якім у школьнікаў фарміруюцца некаторыя якасці i імкненне да лідэрства, развіваецца ўменне кіраваць людзьмі. Поспех залежыць ад здольнасці вучня супрацоўнічаць з аднакласнікамi. Удзельнікі могуць пабываць у ролі настаўніка, экскурсавода, бібліятэкара, карэктара i інш. Taкi падыход у выкладанні мовы не толькі зробіць разнастайным змест урока, але i раскрые выхаванцам некаторыя аспекты пэўных тэм.

Прапануем некалькі моўных гульняў, якія можна выкарыстаць на занятках пазакласнай працы:

Паспрабуйце і вы заняцца чараўніцтвам: ператварыце марскую буру ў атаку; жаночае імя ў пару года; звычку чалавека рухацца ў стыхійную з’яву; жывёлу ў рэчку; кветку ў востраў; прыбор для вымярэння вуглоў у машыну; расліну ў рыбу.

Хто добра ведае азбуку, той зробіць гэта хутчэй, чым той чараўнік.

Удалося? Дык займайцеся далей такімі ператварэннямі самастойна.

Гэта гульня, як бачна, таксама заснавана на замене адной толькі літары, але перамагае ў ёй той, хто не толькі здзейсніць ператварэнне, але і для гэтага знойдзе карацейшы шлях.

Для размінкі ператварыце дрэва ў нагу жывёлы, а потым тое ж дрэва ў музычны інструмент, у пушнога звера, у бяду.

Як дапамагчы літарам замаскіравацца, так і пазнаць іх потым пад маскаю павінны мы з вамі. Спачатку знойдзем такія словы, у якія могуць стаць замаскіраваныя літары. Гэта можна зрабіць шляхам конкурсу, як у папярэдняй гульні; затым, запісаўшы такія словы і словазлучэнні на карткі, будзем “здымаць маскі”.

Чым больш амафонаў набярэцца ў вашу агульную скарбонку, тым хутчэй з’явіцца магчымасць заняцца гульнёю “Лато амафонаў”.

1х можна скарыстаць для праверачнай дыктоўкі:

Узняўся месяц, а (за тым) Ен знік за воблакам (за тым).

Яны карысныя для практыкаванняў па арфаэпіі:

Я зразу мець ніяк не мог: Якога колеру тут мох?

Сустрэліся суседзі, адзін пытае ў другога:

Тры ядры і будзе. Калі, вядома, арэхі не пустыя.

Гэты даўні жарт заснаваны на супадзенні форм лічэбніка і дзеяслова. Вось яшчэ амаформы:

сустрэліся раніцай (уранні) і любаваліся раніцай (раннем); сарваў ліпкі (ліпучы) лісток з маладзенькай ліпкі (дрэва); трэба паліць (паліваць) кветкі, а тады паліць (запаліць) у печы; лячу (вылятаю) да хворага, якога цяпер лячу (ратую ад хваробы).

2.3 Моўныя спаборніцтвы

На пазакласных занятках можна выкарыстоўваць і такія формы як конкурсы, спаборніцтвы. Апошнім часам актывізаваліся тэлевізійныя формы пазакласных мерапрыемстваў, напр: “Што? Дзе? Калі?”, “Поле цудаў” і інш.

Мілая мама мыла мылам малую Мілу;

жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух;

вол вала павалок па валоках;

кроп у страве, страва на траве, трава на дварэ, дровы на дрывотні;

пад пятым пяньком папау Паука пяткай па апеньках;

пад полкай каўпак, пад каўпаком палка, каўпакі на палках, палкі ў палках;

пекар Пётр пёк пірог;

у Піліпа папілі ліпавага пітва;

Патапка пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі;

Панкратова карта ў Карпа, Карпова карта ў Панкрата;

падарыў Панкрат Карпу паркалъ і шкарпэткі, паркаль пакралі, шкарпэткі парвалі;

ткаў ткач хустку на таку, хукаў на руку;

калы трэба перакалоць, перакалаціць, пералапаціць;

Ларыса рабіла лабараторныя работы ў лабараторыі;

Лаўрэн на рэчцы лавіў рыбу,

Ларыса варыла рыбу з лаўровым лістом;

Паша Сашу пашыла папаху,

Саша Пашы пашыў шапку;

Паша пашыла, Лора парола;

пайшла Паша з шышкамі па шашы за Сашам:

у Сашы каша, у кашы сала.

Лавіў рыбак судака. Судзіў судак рыбака:

Лоўка, рыбак, ловіш, Судаку сорам робіш!

Каня каню канькала:

Папі, конь, папі, конь. Каню конь папікаў:

Папі, каня, папі, каня!

Зачаплю чаплю чапялою!

Не цапай чаплю, не чапляй чапялой: чапля ля цяпелъца, чаплі цёпла.

У ката капыты, у каня кіпцюры.

Не, у каня кіпцюры, у ката капыты!

Аб’яўляецца конкурс: хто больш складзе тлумачэнняў для псеўдаслоўніка за абмежаваны час (частка урока, задание да наступнага урока, на працягу канікул і г. д.). Можна складаць іх нават на працягу навучальнага года і па меры складання здаваць на падпісаных лістках у журы або рэдакцыю насценгазеты, настаўніку. У канцы года з лепшых складаецца “Псеўдаслоўнік 19. года”. У ім тлумачэнні размешчаны па алфавіту (можна і па некалькі на адно слова), за кожным у дужках названы аўтар.

Такім чынам, псеўдаслоўнік:

Далей слоўнік складайце самі.

Купі некалькі ігруш гнілых Аня Коля не ідзі госці абутым і г.д. Службовыя словы, як і ў сапраўднай тэлеграме, апускаюцца, за выключэннем сэнсава неабходных. Вось яшчэ некалькі прыкладаў са словам свая:

Слівы вашы абтрос я Спяшайся варыць абед Ядзя Сваё вараня абмяняй (на) ягня Сагрэй вады абмый язык Сеня (у) вагоне абгані яго Суніцы важна аздобіць яйкамі Салёную воблу апішы ямбам

А можна складаць і самім асобныя сказы, нават вершы з алітэрацыяй:

Як ціха пчолы лепяць соты,

Як змеі з сховаў выпаўзаюць,

Як з чорных хмар грымяць грымоты,

I як гарністы гучна йграюць,

Як летні дожджык цёпла льецца,

Прыслухайся да нашай мовы:

Тут вобраз ёсць за кожным словам!

5. Ляжу заўсёды на зямлі,

Трымаю на сабе жалеза.

Тады ў каструлю я палезу.

6 Кусаю я людзей, скаціну,

Адгадайце зашыфраваныя словы. Метаграмы

Гэта граматычная гульня-загадка, заснаваная на замене літары на іншую. Каб яе адгадаць, неабходна ўказаную літару замяніць таксама ўказанай (іншы раз другая можа не называцца). У выніку атрымліваецца новае слова, напрыклад ліса ліст:

Адгадайце наступныя метаграмы:

3. Я з к цяку між берагоў,

6. У моры з с мяне шукаюць,

Затым са смакам спажываюць.

I я павісну на акне.

13. 3 ч над морам пралятаю, з ў машыне я бываю,

Вось табе мае прыметы.

15 3 на с змяніць патрэбна,

Каб прадуктам быць мне хлебным.

17. Мяне заўсёды ты сустрэнеш У моры Арктыкі халодным. Калі мне р на г заменил, Дык танцам буду я народным.

Дык шукай на галаве.

19. 3 в гані мяне ты ў поле,

Адгадайце наступныя лагагрыфы:

3 ч над морам пралятаю,

Згў машыне я бываю,

3 м мяне ты надзяваў,

на с змяніць патрэбна,

Каб прадуктам быць мне хлебным.

Я маю сцены і куты,

Усё жыццё служу табе.

Тады шукай мяне ў трубе.

Мяне заўсёды ты сустрэнеш

У моры Арктыкі халодным.

Калі мне р на г заменил,

Дык танцам буду я народным.

Я не яблык і не сліва,

А другі духмяны плод.

Хочаш ты, каб я залівам

На рацэ зрабіцца змог?

А паставіць замест о.

3 к шукай мяне ты ў полі,

А калі падставіш в,

Дык шукай на галаве.

в гані мяне ты ў поле,

3 м я ў моры, зг- ў футболе,

Я ў Амерыцы дзяржава,

Блізкі сябар нам па праву.

Ракой імчуся па Каўказу.

Я з мяккім знакам пад зямлёю,

Мяне завуць каменны, буры.

На карце Еўропы, мой дружа, шукай Сталіцу паўднёвай краіны. Адну толькі літару ты ёй дадай I знойдзеш на поўдні Украіны.

А можна так: дзве каманды рыхтуюць па пяць (ці іншую колькасць) цэлых слоў, напрыклад, такіх, як фасад, кіпарыс, прывоз, цюлъпан, мараплаванне, запалка, Куляшоў, контур, маслабойка, адвага, прыказка, настрой, рабіна, парэчка, шарманка, якут і інш.

Адгадайце наступныя шарады:

Услед за жыллём Прыназоўнік пастаў, I буду я месцам, Дзе плавяць метал.

Першую ў сістэме мер шукай,

Па другой бягуць удалеч шыны.

Месцамі спярша іх памяняй,

А затым з абедзвюх іх складай Сельскагаспадарчую машыну.

Пачатак мой шукай у санках,

I ў сталяроў, і ў стрыгалёў.

Канец мой знойдзеш на стаянках

Марскіх вялізных караблёў.

А цэлае гатова Зрабіць цябе здаровым.

Мой першы склад шукай у геаметрыі,

На караблі шукай другі мой склад.

А цэлым будзе назва той прафесіі, Што чалавека ў космас прывяла.

Мяне ты ў моры пашукай

I апынуся я у полі,

Там, дзе належыць быць жывёле.

Паміж займеннікамі конь

I атрымаецца тады Усходняя краіна.

Склад першы на дрэве тырчыць.

Каня паганяюць другім.

Каб стала адзеннем тваім.

Да назвы жывёлы Дадай адну з мер,

I разам убачыш Раку ў СССР.

Другі ў жывёлы ты знаходзіш.

А цэлае ў рацэ шукай,

У хату праз мяне ўваходзіш.

Змагу падняцца ў вышыню

Празрыстым лёгкім газам.

Першае можна засеяць другім,

А ў цэлым мы часам улетку ляжым.

Вядомы беларускі горад.

Мяне ты можаш згатаваць,

А потым да мяне дадаць

Прыбор, што мерае глыбіні,-

Тады шукай у моры сінім.

Такім чынам, разнастайныя моўныя спаборніцтвы, шарады павышаюць цікавасць у вучняў да таямніц роднага слова, узбагачаюць іх багацце.

Толькі фантазія настаўніка, яго добрае веданне мовы дапаможа рабіць пазакласную працу “фантастычнай” і даваць добрыя веды.

Такім чынам, прааналізаваўшы формы пазакласнай працы па беларускай мове, мы прыйшлі да наступных высноў:

1. Веды, атрыманыя на ўроках, пасля замацавання падчас пазакласных мерапрыемстваў становяцца больш устойлівымі.

2. Усе выгляды пазакласнай працы дапамагаюць малодшым школьнікам паспяховей вучыцца, прышчапляюць каханне да прадмета беларускай мовы.

3. Пазакласная праца па беларускай мове пашырае магчымасці навучэнцаў у развіцці ўмення выказваць уласныя думкі, абуджае ўвагу і цікавасць вучняў.

4. Пазакласнае чытанне і разбор мастацкіх твораў, непасрэдныя назіранні за жыццём і прыродай робяць мову навучэнцаў больш вобразнай і выразнай.

6. Разнастайныя моўныя спаборніцтвы, шарады павышаюць цікавасць у вучняў да таямніц роднага слова, узбагачаюць іх багацце. Толькі фантазія настаўніка, яго добрае веданне мовы дапаможа рабіць пазакласную працу “фантастычнай” і даваць добрыя веды.

7. Заняткі пасля ўрокаў не толькі садзейнічаюць асэнсаванаму засваенню матэрыялаў праграмы пачатковай школы па беларускай мове, але і спрыяюць лепшай падрыхтоўцы дзяцей да пераходу на больш складаную прыступку навучання ў 5 класе.

Такім чынам, змест і формы правядзення пазакласнай працы вызначаюцца разнастайнасцю, шматграннасцю, рухомасцю і гнуткасцю. Адрозніваюць індывідуальныя, групавыя, масавыя яе формы і віды. Вылучаюцца таксама паўсядзённыя, пастаянныя (кіраўніцтва пазакласным чытаннем), эпізадычныя (правядзенне вечарын, дыспутаў, канферэнцый, экскурсій і іншых), цыклічныя (гурткі, музеі, клубы і іншыя) пазакласныя заняткі.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

3. Выкладанне беларускай мовы ў школе. Пад рэд. М.Г. Яленскага [Тэкст] / М.Г. Яленскі. Ї Мн.: Народная асвета, 1994. Ї 258 с.

4. Руцкая А.В. Пазакласная праца па беларускай літаратуры [Тэкст] / А.В. Руцкая. Ї Беларуская мова і літаратура. Ї 2006. Ї №11. Ї С. 38-41.

5. Шамовская Н.А. Некоторые формы внеклассной работы по русскому языку и чтению [Текст] / Н.А. Шамовская. // Пазакласная праца ў пачатковай школе. Пад. рэд. М.Ф. Ляцецкай. Ї Мн.: Народная асвета, 1969. Ї С. 57-74.

6. Паўлоўская В.І. Мова: Цікава і займальна [Тэкст] / В. І. Паўлоўская. Ї Мн.: Народная асвета, 1989. Ї 289 с.

7. Ушинский К.Д. Собрание сочинений: В. 5 т.т. Ї Т.3 [Текст] / К.Д. Ушинский. Ї М.: Наука и техника, 1974. Ї 499 с.

Размещено на Allbest.ru

Подобные документы

Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.

курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010

Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме «Пралеска» відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.

курсовая работа [1,4 M], добавлен 14.04.2013

Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы «Дзеепрыслоўе» ў 7 класе.

дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе». Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.

курсовая работа [35,0 K], добавлен 01.03.2010

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *